САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ НА АФІЦЫЙНЫ САЙТ ГАСЦІНІЦЫ»ОРША"!
Орша-дзіўны па прыгажосці горад на паўночным усходзе Беларусі, размешчаны на рацэ Дняпро. Орша - адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў, які з\'яўляецца аднагодкам Мінска, з цікавай і багатай гісторыяй і самабытнай культурай. Разам з тым Орша-найбуйнейшы чыгуначны вузел Беларусі, які размяшчаецца на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў і з\'яўляецца найважнейшым звяном у чыгуначнай сетцы Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Праз горад праходзяць міжнародныя аўтамагістралі М-8/E-95 і М-1 /E-30.
Гасцініца "Орша" была заснавана ў 1958 г.у 2023 г. гасцініцы спаўняецца 65 гадоў. Нам удалося захаваць і прымножыць вопыт лепшых традыцый гасціннасці беларускага народа. Будынак гасцініцы быў неаднаразова рэканструяваны. Апошняя рэканструкцыя была праведзена ў 2008 годзе і гасцініцы «Орша» была прысвоена катэгорыя «тры зоркі».
Утульныя, камфартабельныя нумары заўсёды гатовыя прыняць гасцей, а добразычлівы і кваліфікаваны персанал зробіць усё, каб у вас засталіся прыемныя ўспаміны аб знаходжанні ў нашым горадзе.
Да паслуг гасцей:
- 96 нумароў класа «апартамент», «люкс», «эканом», «сінгл», «кінг-сайз»;
- бясплатная аўтапаркоўка;
- канферэнц-зала;
- кафэ «Гурман»;
- банкетная зала;
- гандлёвы аб'ект;
- цырульня;
- спартова-аздараўленчы комплекс (сауна, трэнажорная зала);
- спартовае абсталяванне (більярд, настольны тэніс).
Для аплаты пражывання прымяняюцца адзіныя тарыфы для ўсіх гасцей, незалежна ад грамадзянства.
Для пастаянных кліентаў і груп якія пражываюць прадугледжана сістэма скідак.
Браніраванне нумароў - бясплатнае.
Спадзяемся, што на нашым сайце Вы знойдзеце ўсю неабходную Вам інфармацыю, а мы пастараемся зрабіць так, каб Вы адчулі сябе ў нашым гатэлі, як дома…